У рамках прафарыентацыйнай дзейнасці старшакласнікі Дварэцкай сярэдняй школы наведалі Дзятлаўскае ПМС.

Гасцей сустрэў дырэктар прадпрыемства Віктар Адамчык. Для навучэнцаў правялі экскурсію па прадпрыемстве, спецыялісты расказалі аб спецыфіцы прафесіі. Юнакі і дзяўчаты атрымалі магчымасць азнаёміцца з работай арганізацыі, яе структурай, машынна-трактарным паркам.

Асаблівая ўвага была нададзена пытанням аховы працы, навучэнцы даведаліся аб правілах бяспекі на вытворчасці. Паспелі дзеці пабываць і ў трэнажорнай зале прадпрыемства.


На памяць аб экскурсіі госці атрымалі кубкі з лагатыпам Дзятлаўскага ПМС.




Мікіта ПАПРОЦКІ
Фотаздымкі арганізатараў
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga