10 чэрвеня калектыў гімназіі № 1 горада Дзятлава прыняў высокую ўзнагароду – вымпел “За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны” ад знамённай групы Хвінявіцкай сярэдняй школы.

Ва ўрачыстай лінейцы ўдзельнічалі педагогі і навучэнцы навучальнай установы, старшыня Парэцкага сельвыканкама Аляксандр Ядэйка.

 

Намеснік дырэктара гімназіі № 1 Марына Сербін падкрэсліла, што напярэдадні 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў для іх вялікі гонар прыняць удзел у эстафеце па перадачы вымпела “За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны”.

– Ён зойме пачэснае месца ў школьным музеі, – адзначыла Марына Анатольеўна. – У гімназіі асаблівая роля надаецца грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню дзяцей. У сакавіку-маі 2024 года наша навучальная ўстанова стала ініцыятарам і арганізатарам раённага праекта “Марафон Вялікай Перамогі, або новае пакаленне: пра вайну, перамогу, мірны час”, у якім удзельнічалі каманды дзяцей і педагогаў з 12 установаў агульнай сярэдняй адукацыі горада Дзятлава і раёна. У красавіку-маі мы рэалізавалі цыкл мерапрыемстваў кароткатэрміновага праекта “Зваротны адлік: 30 дзён да Перамогі”, да якога далучыліся навучэнцы 1-11 класаў гімназіі. На летніх канікулах таксама не спыняемся на дасягнутым і праводзім мерапрыемствы праекта “30 дзён да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь”. Упэўнена, што такая сістэмная работа спрыяе выхаванню дастойных грамадзян нашай краіны з актыўнай жыццёвай пазіцыяй.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации