Свята ўсмешак і радасці

Галоўнае Грамадства

Сапраўднае свята дзяцінства, напоўненае музыкай, танцамі і, галоўнае, шчаслівымі ўсмешкамі, падарылі  дзецям з прыёмных і апякунскіх сем’яў, дзіцячага дома сямейнага тыпу, выхаванцам прытулка работнікі сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава.

Адкрываючы мерапрыемства, дырэктар цэнтра Кацярына Ляўкевіч пажадала ім незабыўных эмоцый, быць здаровымі і бадзёрымі, знайсці за лета новых сяброў і каб абавязкова збыліся самыя запаветныя мары і жаданні.

На гульнявую забаўляльную праграму ў форме школьнай вечарынкі прысутных запрасіла вядучая свята і роставыя лялькі ўзорнага тэатра “Лялькі для ўсіх”.

Падтрымліваць добры настрой песнямі і танцамі дапамагалі навучэнцы гімназіі № 1 горада Дзятлава.

 

Павіншаваць юных удзельнікаў прыйшлі прадстаўнікі дзяржаўных і грамадскіх аб’яднанняў раёна. Спартыўны інвентар сацыяльна-педагагічнаму цэнтру ад раённай арганізацыі ГА “Белая Русь” перадала намеснік старшыні, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Вольга Рагачова.  Такія ж падарункі падрыхтаваліі выхаванцам прытулка старшыня РА ГА “Беларускі саюз жанчын”, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Васкель, старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа  Галіна Касцюк і начальнік раённага аддзела Следчага камітэта Таццяна Пратаковіч.

Падарункі кожнаму дзіцяці ад Беларускага дзіцячага фонду ўручыла старшыня раённага аддзялення, галоўны спецыяліст аддзела адукацыі райвыканкама Алена Чайкоўская, ад праваслаўнай царквы – благачынны цэркваў Дзятлаўскай акругі іерэй Іаан Кісель, а таксама ксёндз-пробашч парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве Андрэй Лішко.

Старшыня Дзятлаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Аляксандр Дубовік разам са старшынямі пярвічных прафсаюзных арганізацый уручылі дырэктару цэнтра Кацярыне Ляўкевіч сертыфікат на суму 200 рублёў.

Таксама ў гэты дзень прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў пажадалі шчаслівага лета і запамінальных канікулаў і ўручылі падарункі выхаванцам Дзятлаўскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.

Дзіцячае аддзяленне ЦРБ наведалі з віншаваннямі і падарункамі прадстаўнікі аддзела адукацыі і Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, іерэй Іаан Кісель у суправаджэнні роставых лялек, падарылі маленькім пацыентам незабыўныя хвілінкі радасці.

Няхай дзяцінства будзе шчаслівым!

Таццяна САНЮК
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ, Наталлі АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga