У Дзятлаве шумна, у Дзятлаве гоман,
На плошчы так многа сяброў і знаёмых.
А сонца смяецца, маёвіцца ветла,
На плошчы ў Дзятлаве цёпла і светла.
На Зецельскі фэст панаехалі госці –
Таксама заходзьце да нас, ягамосці,
Тут будзе цікава, і весела будзе,
Збяруцца на фэст пазітыўныя людзі,
Каб песні спяваць, танцаваць, весяліцца,
Сябе паказаць, на людзей падзівіцца.
Сямейны наш фэст, ён для татаў і мамаў,
І дзеткі прыедуць сягоння таксама,
Пакажуць, на што кожны здатны, удалы,
Праявіць сябе і малы тут, і сталы.
Пляцоўкі запоўняць і плошчу, і скверы,
У парк запрашае турысцкая сфера,
Дзе сем’і пакажуць, як час трэба бавіць,
З сякеры як кашу зварыць і заправіць.
Не казка, не дзіва – рэальныя людзі,
І шмат яшчэ розных забаў у нас будзе.
Хутчэй, дзятлаўчане, на плошчу выходзьце,
Чакаюць вам тут і ўдзельнікі, й госці!

Алена АБРАМЧЫК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Проведите выходные в безопасности
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!

Похожие публикации