Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі з 15 сакавіка ўводзіць сезонныя абмежаванні нагрузак

Падзеі

Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі з 15 сакавіка па 25 красавіка ўводзіць сезонныя абмежаванні нагрузак ад 6 т да 9 т на адзіночную вось аўтамабіляў на некаторых участках рэспубліканскіх дарог. Гэта вынікае з пастановы Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі нумар 3 ад 28 лютага 2017 года «Аб увядзеннi ў 2017 годзе часовых абмежаванняў нагрузак на восі транспартных сродкаў, самаходных машын адносна рэспубліканскіх аўтамабільных дарог агульнага карыстання», апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Азнаёміцца з поўным спісам дарог, дзе ў вясенні перыяд з 15 сакавіка па 25 красавіка будуць дзейнічаць абмежаванні нагрузак на вось, можна на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Часовыя абмежаванні не распаўсюджваюцца на ўчасткі платных рэспубліканскіх дарог такіх, як М-1/Е 30 Брэст (Казловічы) — Мінск — граніца Расійскай Федэрацыі (Рэдзькі), М-2 Мінск — Нацыянальны аэрапорт Мінск, М-3 Мінск — Віцебск, М-4 Мінск — Магілёў, М-5/Е 271 Мінск — Гомель, М-6/Е 28 Мінск — Гродна — граніца Рэспублікі Польшча (Брузгі), М-7/Е 28 Мінск — Ашмяны — граніца Літоўскай Рэспублікі (Каменны Лог), Р-1 Мінск — Дзяржынск, Р-21 Віцебск — граніца Расійскай Федэрацыі (Лёзна), Р-23 Мінск — Мікашэвічы, Р-99 Баранавічы — Ваўкавыск — Пагранічны — Гродна. Летні перыяд пачнецца з 23 мая і прадоўжыцца па 31 жніўня. У гэты час максімальна дапушчальная нагрузка на адзіночную вось складзе не больш за 6 т на рэспубліканскіх дарогах з асфальтабетонным пакрыццём з 11.00 да 20.00 уключна пры дзённай тэмпературы паветра вышэйшай за 25°С. Пастанова ўступае з 15 сакавіка ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

БелТА



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *