Вясновыя работы – на кантролі

Важнае Эканоміка і сельская гаспадарка

На Дзятлаўшчыне прадаўжаецца абласны месячнік бяспекі працы ў час выканання вясновых палявых работ.

Мабільная група райвыканкама, у якую ўваходзяць спецыялісты ўпраўленняў па працы і занятасці, сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, Дзятлаўскага райЦГЭ, раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, праводзіць маніторынгі і прафілактычныя мерапрыемствы па ахове працы ў сельгаспрадпрыемствах раёна.

Іх мэта – кантроль за выкананнем правілаў аховы працы і папярэджанне няшчасных выпадкаў. Чарговы планавы маніторынг адбыўся ў КСУП “Войневічы”, якое наведалі галоўны спецыяліст сектара механізацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Сцяпан Вольскі і старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Казак.

Інспектары звярталі ўвагу на работу тэхнікі ў палявых умовах, наяўнасць у механізатараў пуцявых лістоў, адзнак аб праходжанні асведчання, спецадзення і сродкаў індывідуальнай абароны пры рабоце з хімікатамі. Таксама яны наведалі цэнтральную майстэрню сельгаспрадпрыемства, дзе праверылі стан абсталявання, работу такарнага і слясарнага аддзяленняў, у прыватнасці, станкоў для заточвання, спраўнасць і журнал паверкі кран-балкі, праведзена размова з працоўным  калектывам прадпрыемства.

Аналагічныя маніторынгі прайшлі ў ААТ “Граніт-Агра”, ААТ “Дзятлаўская сельгастэхніка”, КСУП “Жукоўшчына”.

– З пачатку месячніка мы правялі шэраг маніторынгаў, у тым ліку сумесна з Навагрудскай міжраённай інспекцыяй працы наведалі ААТ “Дварэц-Агра”.  Абавязкова праверым кожнае сельгаспрадпрыемства раёна, каб упэўніцца, што пасяўная кампанія ідзе не толькі актыўна, але і бяспечна, – падзяліўся Сцяпан Станіслававіч. – Акрамя таго, перад пачаткам вясновых палявых работ сумесна з Дзятлаўскімі райЦГЭ, РАНС наша мабільная група ў кожным сельскагаспадарчым прадпрыемстве раёна правяла семінар-вучобу з механізатарамі, вадзіцелямі, работнікамі майстэрняў, якія задзейнічаны ў сёлетняй пасяўной кампаніі.

Наталля АВЯРЧУК
Фота аўтара, удзельнікаў маніторынгу

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga