У чат-бот газеты “Перамога” прыйшло паведамленне, дзе аўтар цікавіцца, ці будзе ў бліжэйшы час у раёне праводзіцца суботнік.
На гэта пытанне адказаў намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый Баравік:
– У цяперашні час камунальная і дарожная службы спраўляюцца з навядзеннем парадку ў горадзе і раёне, сітуацыя пад кантролем. Пры гэтым 25 сакавіка на Дзятлаўшчыне пачаўся месячнік па санітарнай ачыстцы, уборцы, азеляненні горада і населеных пунктаў раёна, да якога актыўна далучыліся ўстановы, арганізацыі і прадпрыемствы, сельскія выканаўчыя камітэты, грамадскія аб’яднанні, гаспадары прыватных домаўладанняў. Людзі займаюцца санітарнай уборкай і добраўпарадкаваннем сваіх двароў, вытворчых баз, тэрыторый могілак, мемарыяльных комплексаў, воінскіх пахаванняў, а таксама пляцовак, прылеглых да жывёлагадоўчых фермаў і комплексаў, рамонтна-механічных майстэрняў, установаў адукацыі, гандлю і грамадскага харчавання, культуры і аховы здароўя, ліквідацыяй несанкцыянаваных звалак бытавога смецця.
Месячнік па навядзенні парадку на зямлі прадоўжыцца да 26 красавіка, прыняць удзел у ім, папрацаваць для малой радзімы зможа кожны жадаючы. Не заставайцеся ўбаку, шаноўныя жыхары Дзятлаўшчыны!
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga