У Дзятлаўскім аддзеле Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь прайшла чарговая аператыўная нарада асабовага саставу, прымеркаваная да свята.

Начальнік аддзела Дзмітрый Іванавіч Харошка звярнуўся да супрацоўнікаў:

— Для нашага аддзела стала добрай традыцыяй у лютым ва ўрачыстай абстаноўцы ўшаноўваць не толькі асабовы састаў, але і ветэранаў службы, у тым ліку воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія з гонарам і годнасцю выканалі свой інтэрнацыянальны абавязак у Афганістане, пазней служылі ў сістэме Міністэрства унутраных спраў Рэспублікі Беларусь. Гэта былыя работнікі Дзятлаўскага аддзела Дэпартамента аховы Валянцін Іосіфавіч Пачабыт і Уладзімір Уладзіміравіч Павачка. Для іх прыйшла віншавальная паштоўка ад начальніка Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь генерал-маёра міліцыі Сяргея Мікалаевіча Хаменкі.
Дзмітрый Іванавіч зачытаў віншаванне і ўручыў паштоўку воінам-афганцам, а затым прадоўжыў нараду.

Згодна з загадам Гродзенскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь па асабовым саставе ад 20 студзеня 2017 года №6, чарговае спецыяльнае званне “старшы сяржант міліцыі” было прысвоена сяржанту міліцыі П. В. Генюку. Ва ўрачыстай абстаноўцы Паўлу Васільевічу ўручылі новыя пагоны і пажадалі далейшых службовых поспехаў.

Старшыня ветэранскай арганізацыі Дзятлаўскага аддзела дэпартамента аховы С. С. Казакевіч, згодна з традыцыяй, уручыў табельную зброю радавому міліцыі Уладзіміру Аляксейчыку, які нядаўна быў прыняты на службу. Ад імя ветэранаў службы Станіслаў Станіслававіч даў наказ маладому супрацоўніку строга выконваць патрабаванні інструкцыі пры карыстанні зброяй і служыць годна.

Напрыканцы пасяджэння начальнік аддзела аховы Д. І. Харошка павіншаваў асабовы састаў з Днём абаронцаў Айчыны, пажадаў стараннай службы, здароўя, фінансавай стабільнасці, дабрабыту і ладу ў сем’ях.

І. СТЫРНІК
Фота прадастаўлена Дзятлаўскім аддзелам Дэпартамента аховы, падрыхтавала да друку Н. АВЯРЧУК

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации