Customize Consent Preferences

We use cookies to help you navigate efficiently and perform certain functions. You will find detailed information about all cookies under each consent category below.

The cookies that are categorized as "Necessary" are stored on your browser as they are essential for enabling the basic functionalities of the site. ... 

Always Active

Necessary cookies are required to enable the basic features of this site, such as providing secure log-in or adjusting your consent preferences. These cookies do not store any personally identifiable data.

Functional cookies help perform certain functionalities like sharing the content of the website on social media platforms, collecting feedback, and other third-party features.

Analytical cookies are used to understand how visitors interact with the website. These cookies help provide information on metrics such as the number of visitors, bounce rate, traffic source, etc.

Performance cookies are used to understand and analyze the key performance indexes of the website which helps in delivering a better user experience for the visitors.

Advertisement cookies are used to provide visitors with customized advertisements based on the pages you visited previously and to analyze the effectiveness of the ad campaigns.

Па выніках работы за 2023 год Дзятлаўскі ратавальны пост адзначаны дыпломам І ступені.

Аб складніках высокага выніку расказаў старшыня раённай арганізацыі АСВОД Сяргей Шпакоўскі:

– Мы правялі маштабную прафілактычную работу з насельніцтвам, наведалі ўстановы, школы раёна з “урокамі бяспекі”, у час якіх расказвалі аб правілах паводзінаў на вадзе і адпачынку каля вадаёмаў у зімовы час года. У сваіх выступленнях даводзілі новыя правілы, зацверджаныя пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 543, якія набылі сілу 18 жніўня 2023 года.

– Назавіце найбольш істотныя змяненні.

– Напрыклад, пачала дзейнічаць забарона на купанне ў цёмны час сутак, ранейшая рэкамендацыя аб выхадзе на лёд у ратавальнай камізэльцы па вагавай катэгорыі грамадзян перайшла ў норму, за парушэнне якой чакае штраф. Таксама забаронены выхад на лёд непаўналетніх без суправаджэння дарослых, увогуле масавае катанне на вадаёмах дазваляецца толькі пры таўшчыні лёду больш за 25 сантыметраў (сёлета такога мы яшчэ не бачылі).

– Што было зроблена і што чакае дзятлаўчан у новым купальным сезоне?

– За мінулы летні перыяд пляж у Дзятлаве наведалі 1066 удзельнікаў школьных летнікаў, мясцовыя жыхары: у спякотныя дні колькасць аматараў купання даходзіла да 900 чалавек. У 2023 годзе палепшылася абсталяванне пляжа і ратавальнага паста ў тым ліку. Сёлета ў нас з’явіцца інстркуктар па плаванні, які на бясплатнай аснове будзе вучыць дзяцей, па-другое, пашырацца межы воднай тэрыторыі для пачынаючых, металічныя буі заменім на больш сучасныя пластыкавыя, таксама ў планах закупка новай лодкі для ратаўнікоў на водах.

– На што сёння накіравана ўвага раённага АСВОД?

– Самае “балючае” пытанне – выхад людзей на лёд, які ва ўмовах плюсавога дажджлівага надвор’я катэгарычна забаронены для ўсіх. Нягледзячы на тое, што ледзяное покрыва яшчэ дастаткова тоўстае, аднак лёд далікатны і не здолее вытрымаць вагу чалавека. Цяпер разам з праваахоўнікамі і ратаўнікамі актыўна праводзім рэйдавыя мерапрыемствы, каб не дапусціць няшчасных выпадкаў.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации