Дарослыя з задавальненнем працуюць чараўнікамі

Важнае Грамадства

У час навагодніх і калядных святаў казка павінна прыйсці да кожнага дзіцяці, пасяліць у юных сэрцах радасць і надзею.

А як быць з тымі дзеткамі, каму не пашанцавала сустракаць сямейныя святы дома?

У нашым раёне існуе добрая традыцыя ў рамках акцыі “Нашы дзеці” наведваць пацыентаў дзіцячага аддзялення Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы. Сёння дзеці, іх бацькі прымалі віншаванні ад начальніка аддзела адукацыі райвыканкама, старшыні раённага аддзялення Беларускай партыі “Белая Русь” Марыны Лашкоўскай, старшыні раённага аддзялення РГА “Беларускі дзіцячы фонд” Алены Чайкоўскай і валанцёра аб’яднання, дырэктара раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Марыны Гуговіч.

Госці пажадалі дзятве хутчэйшага выздараўлення, добрага настрою, надзейных сяброў і больш не хварэць, уручылі падарункі. Шчырыя словы падзякі за клопат аб маленькіх пацыентах прагучалі на адрас медыцынскага персаналу аддзялення.

Ірына КАМАРОВА
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga