На 2024 год у Беларусі прадоўжаны бязвізавы ўезд, які дзейнічае з Літвой, Латвіяй і Польшчай.
Няхай Дзятлаўшчына не прыгранічны рэгіён, аднак і ў наш раён завітваюць іншаземныя госці. Цікава ведаць, што на гэты конт думаюць землякі.
Кацярына Хілімончык, першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ”:
– Бязвізавы рэжым, які дзейнічаў на працягу некалькіх апошніх гадоў і зноў падоўжаны, дазваляе дэманстраваць адкрытасць нашай дзяржавы для суседзяў, падтрымліваць сяброўскія адносіны паміж нашымі народамі.
Беларусь паказвае, што яе “дзверы” дружалюбна адкрыты для гасцей. У моладзі з Літвы, Латвіі і Польшчы таксама ёсць цудоўная магчымасць завітаць у нашу краіну і пабачыць яе прыгажосць, даведацца аб тым, як тут жывуць іх равеснікі. Лічу, што гэта вельмі добра. Беларусы заўсёды з адкрытай душой прымаюць гасцей.
З самымі цёплымі пачуццямі ўспамінаю ранейшы свой удзел у міжнародным турзлёце ГА “БРСМ” у Верхнядзвінскім раёне на Кургане Дружбы. Па добрай традыцыі шмат гадоў запар Міжнародны моладзевы лагер “Бе-La-Русь” збіраў сяброў з Беларусі, Расіі і Латвіі. Успамінаю, якое гэта было выдатнае мерапрыемства, як цёпла сустракалася моладзь нашых краін, як мы цікава бавілі час разам.
Мы, беларусы, застаёмся такімі ж, як і раней, стараемся захаваць сяброўскія сувязі паміж нашымі народамі, а бязвізавы рэжым уезду – рэальнае гэтаму пацвярджэнне.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga