Напярэдадні Дня інвалідаў у Свіслачы прайшоў XIV абласны фестываль творчасці інвалідаў “Калі мы разам – мы мацнейшыя!”, які сабраў моцных духам людзей, якія не скараюцца хваробе.

Мерапрыемства даўно стала добрай традыцыяй і аб’ядноўвае на сваёй пляцоўцы ўдзельнікаў з усёй Гродзеншчыны. На фестывалі яны маюць магчымасць праявіць свае здольнасці ў розных відах мастацтва, а гэта эфектыўны сродак сацыяльнай рэабілітацыі.

Дзятлаўчане ў чарговы раз таксама прынялі ўдзел у мерапрыемстве. Калектыў аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў “Праменьчык” Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна парадаваў гледачоў аўтэнтычным беларускім танцам з ручнікамі. На сцэну асаблівыя артысты нашага раёна выйшлі ў нацыянальных строях.

Ірына СТЫРНІК

Фотаздымкі прадастаўлены ўдзельнікамі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации