У рамках тыдня бацькоўскай любові і з нагоды Дня маці ў аддзяленні сацыяльнай рэабілітацыі, адаптацыі інвалідаў “Праменьчык” Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна адбыўся святочны канцэрт з сімвалічнай назвай “Ёсць святое слова “мама”.
Харызматычныя вядучыя – кіраўнік гуртка “Гармонія” Іна Юганава і наведвальніца аддзялення Ульяна Лукашэня прапанавалі асаблівым людзям і іх матулям акунуцца ў цёплую атмасферу музыкі, песень і віншаванняў. Святочныя паштоўкі з лепшымі хітамі прагучалі ад валанцёра Ганны Харлінскай, зорачак аддзялення Віталія Крэйдзіча, Анастасіі Паўлючэнкавай, Алега Беляка, іх сябры таксама падрыхтавалі нізку сваіх самых паспяховых нумароў.
Ні адна прысутная ў зале матуля не засталася без шчырай увагі – наведвальнікі “Праменьчыка” дарылі ім букеты, зробленыя ўласнымі рукамі, казалі прыемныя словы, а напрыканцы запрасілі на вальс.
Хвілінкі пазітыўнага настрою падарыла ўдзельнікам сустрэчы “фотасушка” з фотаздымкамі самых шчаслівых момантаў сямейнага жыцця і знаходжання ў “Праменьчыку”, зладзілі і невялікую фотасесію на памяць.
Валянціна САЛАМЕВІЧ,
спецыяліст аддзялення “Праменьчык” ЦСАН горада Дзятлава
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga