Некалькі дзён засталося да парламенцкіх выбараў і рэферэндуму, якія пройдуць у Польшчы 15 кастрычніка.
На галасаванне будзе вынесена і пытанне, якое тычыцца ліквідацыі агароджы на граніцы Польшчы з Беларуссю.
Свае думкі на гэты конт выказалі і дзятлаўчане.
Кацярына Хілімончык, першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ”:
– Безумоўна, беларуская моладзь і ўсе беларусы за тое, каб не пакутавала прырода. Белавежская пушча – гэта візітная картка і Беларусі, і Польшчы, яна на слыху ва ўсім свеце як унікальны запаведнік, нездарма знаходзіцца ў спісе Сусветнай прыроднай спадчыны ЮНЕСКА. Жывёле не патлумачыш, чаму нельга бегчы на агароджу, і яна гіне, наносіцца ўрон прыроднай каштоўнасці. Беларусы – мірныя людзі, мы не адгароджваемся ад сваіх бліжэйшых суседзяў, аб чым сведчыць бязвізавы рэжым уезду на тэрыторыю нашай краіны. Мы гасцінны народ, у нас шмат прыгожых мясцінаў, якія прапануем для наведвання турыстам, мы адкрытыя, і не зразумела, чаму закрываюцца ад нас.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga