У Дзятлаве абралі «Настаўніка года»

Падзеі

У зале сярэдняй школы №3 горада Дзятлава прайшоў фінал раённага этапу рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь». У барацьбе за званне лепшага педагога прадстаўнікі ўсіх школ і ўстановаў дашкольнай адуцкацыі раёна дэманстравалі свае прафесійныя і творчыя якасці. У фінальным спаборніцтве кожны з канкурсантаў прадставіў выступленне на тэму «Настаўнік учора, сёння, заўтра», праявіўшы артыстызм і крэатыўнасць.

Па выніках агульнай сумы балаў за пройдзеныя конкурсы спашукальнікі звання лепшага педагога атрымалі дыпломы ад раённага аддзела адукацыі, спорту і турызму, а таксама — каштоўныя падарункі ад райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.

Уладальнікамі дыплома першай ступені сталі настаўніца замежнай мовы Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы Марына Уладзіміраўна Журко, настаўніца інфарматыкі гімназіі №1 горада Дзятлава Святлана Іосіфаўна Кетка, настаўніца пачатковых класаў сярэдняй школы №3 горада Дзятлава Алена Уладзіміраўна Калодзіч, настаўнік фізічнай культуры і спорту Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы Сяргей Міхайлавіч Карнэлік, настаўніца біялогіі Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы Аксана Віктараўна Роўба, настаўніца рускай мовы і літаратуры сярэдняй школы №3 горада Дзятлава Святлана Уладзіміраўна Урбан. Пераможцы раённага этапу прадставяць Дзятлаўшчыну ў у абласным туры конкурсу “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь”.

IMG_4619 IMG_4622 IMG_4640 IMG_4652 IMG_4665 IMG_4670 IMG_4686 IMG_4705 IMG_4720 IMG_4750 IMG_4769 IMG_4798 IMG_4812 IMG_4856 IMG_4862 IMG_4868 IMG_4877 IMG_4884 IMG_4906 IMG_4916 IMG_4928 IMG_4933 IMG_4941 IMG_4969 IMG_4979 IMG_4980

 

Больш падрабязную інфармацыю чытайце ў газеце «Перамога»



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *