Калектывы Дзятлаўшчыны прынялі ўдзел у абласным фестывалі рэгіянальнага фальклору “Панямоння жыватворныя крыніцы”.
Дзятлаўскі раён прадстаўлялі майстры аддзела традыцыйнага мастацтва і рамёстваў Валянціна Гнаінская і Марына Лотыш , ганчар-кераміст Анатолій Кардаш, а таксама творчыя калектывы Новаяльнянскага дома культуры , трыа народнага ансамбля песні “Зараначка” Казлоўшчынскага дома культуры. Фальклорны калектыў вёскі Погіры Гезгалаўскага дома культуры (мастацкі кіраўнік Тамара Ступак) у рамках фестывалю паспяхова пацвердзіў ганаровае званне “народны”.
Па выніках удзелу ў фестывалі Аліса Дзірвук (Новаяльнянскі дом культуры) узнагароджана Дыпломам ІІ ступені і памятным падарункам у намінацыі “Індывідуальны выканаўца”,
аматарскае аб’яднанне “Эпатажны блюз” адзначана дыпломам за арыгінальнае адлюстраванне танцавальнай спадчыны свайго краю і памятным падарункам.
Віншуем з узнагародамі і жадаем поспехаў!
Аддзел метадычнай работы Дзятлаўскага Цэнтра культуры і народнай творчасці
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga