Хто атрымаў пуцёўку ў працоўнае лета?

Галоўнае Грамадства

Правесці лета з карысцю навучэнцам нашага раёна прапаноўвае Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, з ініцыятывы якога доўжыцца акцыя “Выбіраем студатрад”.

Канікулы на старце, і ў хуткім часе моладзевыя атрады заступяць на сваю чарговую працоўную вахту. З гэтай нагоды на Дзятлаўшчыне адбылося ўрачыстае адкрыццё студатрадаўскага сезона.

У час сустрэчы на адкрытай пляцоўцы каля раённага цэнтра культуры і народнай творчасці “пуцёўкі” ў працоўнае лета-2023 атрымалі навучэнцы старэйшых класаў школ раёна, якія сёлета збіраюцца папрацаваць у студэнцкіх атрадах ГА “БРСМ”.

– Вы ўжо скончылі вучобу і маеце шмат вольнага часу, які зможаце правесці з карысцю, калі далучыцеся да студатрадаўскага руху, – звярнулася да ўдзельнікаў мерапрыемства першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык. – Па добрай традыцыі працоўныя атрады Дзятлаўскага раёна носяць імёны Герояў Савецкага Саюза. Не будзе выключэннем у гэтым плане і сёлетні Год міру і стварэння. Двое з загінулых у час Вялікай Айчыннай вайны Герояў Савецкага Саюза Ян Фогель і Павел Пятроў пахаваны ў парку горада Дзятлава.

Кацярына Хілімончык заклікала школьнікаў прайсці да мемарыяла ў гарадскім парку і ўшанаваць памяць вызваліцеляў, якія падарылі нам мірнае неба над галавой, усклаўшы кветкі да іх магілаў.

Кацярына Хілімончык заклікала школьнікаў прайсці да мемарыяла ў гарадскім парку і ўшанаваць памяць вызваліцеляў, якія падарылі нам мірнае неба над галавой, усклаўшы кветкі да іх магілаў.

Навучэнцы падтрымалі прапанову моладзевага лідара, а таксама пафатаграфаваліся на памяць з хэштэгамі і атрыманымі “пуцёўкамі” ў працоўны студатрадаўскі сезон.

Ірына СТЫРНІК   

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga