На Дзятлаўшчыне прадаўжаецца месячнік бяспекі працы ў арганізацыях аграпрамысловага комплексу падчас правядзення вясновых палявых работ.

20 красавіка мабільная група Дзятлаўскага райвыканкама выехала ў рэйд па абследаванні аб’ектаў ААТ “Дварэц-Агра”. Праверыла рамонтна-механічныя майстэрні ў аграгарадку Дварэц, пункт пратручвання насення ў Раготне, а таксама, як выконваюцца работнікамі гаспадаркі правілы аховы працы пры правядзенні палявых работ на полі каля вёскі Цяцейкі, дзе сеюць гарох.

Па выяўленых у ходзе абследаванняў заўвагах кіраўніку гаспадаркі будуць накіраваны рэкамендацыі па іх ліквідацыі і недапушчэнні ў будучым.

Ірына КАМАРОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
К 40-летию со дня аварии на Чернобыльской АЭС. Афиша
Европейская неделя иммунизации
О роли профилактических прививок

Похожие публикации