Перад царкоўнай свечкай кожны сумленны з самім сабой

Важнае Грамадства

У рамках святкавання 1035-годдзя Хрышчэння Русі ў Дзятлаўскай царкоўнай акрузе адбыўся аўтапрабег “Храмы і святыні Навагрудскай епархіі”.

У ім прынялі ўдзел святары і прыхаджане храмаў благачыння. Арганізаваў і ўзначаліў аўтапрабег благачынны цэркваў Дзятлаўскай акругі іерэй Іаан Кісель. Падчас аўтапрабегу багамольцы наведалі храмы горада Навагрудка: Свята-Мікольскі кафедральны сабор, Барыса-Глебскі храм, а таксама храм, які будуецца ў гонар святой блажэннай Ксеніі Пецярбургскай. Дзятлаўчане ставілі свечкі, маліліся аб сучаснасці і будучыні, якую разам са сваімі дзецьмі яны хочуць бачыць спакойнай і самай шчаслівай, прыклаліся да святыняў, пасля чаго іх сустрэча з навагрудскім духавенствам прадоўжылася за цёплай бяседай.

У гэты дзень паломнікі пабывалі і ў народным гісторыка-краязнаўчым музеі “Дзеці ліхалецця” Новаяльнянскай сярэдняй школы, прысвечаным дзецям Дзятлаўскага дзіцячага прытулка, якія загінулі ад голаду і хваробаў падчас акупацыі раёна нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Думаю, пасля кожны задумаўся пра тых, каго любіць, і пра тое, што сапраўды варта шанаваць.

Усяго некалькі гадзін вольнага часу праведзеных на аўтапрабегу, але гэта неацэнная магчымасць не проста паглядзець свет, але і адчуць важнасць адзінства.

Ірына КАМАРОВА
Фота прадастаўлены благачынным цэркваў Дзятлаўскай акругі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga