Дызайнерскі жаночы абутак маркі “Emi Romani”, вядомы жыхаркам абласных цэнтраў, цяпер можна набыць і ў Дзятлаве. Днямі ў будынку аптэкі ў мікрараёне вуліцы Навагрудскай адкрыўся спецыялізаваны абутковы магазін, заснавальнікам якога стала ТАА “Доктор время”, вядомае ў Беларусі сваёй сеткай аптэк.

— Беларусь — цэнтр Еўропы, таму ў нас павінен быць прадстаўлены якасны еўрапейскі абутак, — заўважыў у час адкрыцця новага магазіна дырэктар кампаніі Мікалай Лысуха. — Спадзяюся,  гэта пачынанне будзе добрым.

Новы магазін, аформлены ў выглядзе венецыянскай вуліцы, паліцы і вітрыны выкананы на ўзор еўрапейскіх крамаў. Тут прапануюць пакупніцам у скураны абутак вядучых польскіх вытворцаў, а таксама скураныя аксесуары.

Загадчыца магазіна  Тамара Захарэўская выказала спадзяванні, што жанчыны розных узростаў змогуць выбраць тут тавары для стварэння ўласнага стылю. Разам з загадчыцай сустракалі першых наведнікаў магазіна і прэзентавалі яго тавары Таццяна Тумаш і Вольга Каско.

Як адзначыў кіраўнік ТАА “Доктор время”, добрыя адкрыцці у новым будынку аптэкі працягнуцца, і ўсе яны пройдуць пад эгідай кампаніі. Наперадзе — асваенне яшчэ 100 квадратаў гандлёвай плошчы, з’яўленне тут прамысловых тавараў айчынных вытворцаў.

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации