Канцэрт сімфанічнага аркестра
31 кастрычніка ў 19 гадзін на сцэне Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра ў рамках праекта “Саюзная дзяржава — маладым талентам 21 стагоддзя” адбудзецца канцэрт Моладзевага беларуска-расійскага сімфанічнага аркестра.
Арганы Еўропы ў Гродне
3 лістапада ў Гродзенскім дзяржаўным музычным каледжы ў 19 гадзін пройдзе трэцяе Міжнароднае свята арганнай музыкі “Арганы Еўропы гучаць у Гродне”. У праграме — выступленне майстра арганнага майстэрства з Японіі Х. Інаўэ.
Дзень памяці Рэвалюцыі
4 лістапада ў 16 гадзін у Гродзенскім абласным драматычным тэатры пройдзе урачыстае мерапрыемства з нагоды Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі.
Гонар і годнасць
4 лістапада ў Музеі гісторыі рэлігіі горада Гродна пройдзе ўрачыстае адкрыццё выставы Тракайскага гістарычнага музея “Гонар і годнасць”.
Песня пра долю
5 лістапада ў 19 гадзін на сцэне Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра да 75-годззя Уладзіміра Мулявіна адбудзецца рок-опера “Песня пра долю”. Галоўныя вакальныя партыі выканаюць Пётр Ялфімаў і Ян Жанчак.
Згукі бацткаўшчыны
Раённае свята пад такой назвай пройдзе 5 лістапада ў Лідзе.
У 15 гадзін у аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры Лідскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці пройдзе трэці этап свята “Вялікая вясельніца”.
У праграме — абрад “Вяселле”, выступленне фальклорных калектываў “Ігнаткаўскія весялухі”, “Суседзі”, частаванне беларускімі нацыянальнымі стравамі ад жаніха і нявесты, выстава-продаж вырабаў народных рамёстваў, этна-блок “Скачуць сёння да зары польку нават камары”.
Абласныя “Дажынкі-2016”.
Пройдуць 18 лістапада ў гарадскім пасёлку Воранава. Пачатак у 9 гадзін. Будуць працаваць выстава-кірмаш харчова-прамысловых тавараў Гродзенскай вобласці, выстава-ярмарка сельскагаспадарчай прадукцыі, дэкаратыўна-прыкладной творчасці, выстава тэматычных сельскагаспадарчых падворкаў раёнаў Гродзенскай вобласці, прэзентацыя прамысловага патэнцыяла Воранаўскага раёна.
Аўтэнтычныя і фальклорныя калектывы прадэманструюць шэраг абрадавых праграмаў, госці мерапрыемства змогуць паўдзельнічаць у беларускіх гульнях і кірмашовых атракцыёнах, наведаць майстар-класы.
Сімвалам абласных дажынак у Воранаве стане вялікі сноп вышынёй да 4 метраў, зроблены з каласкоў, сабраных з усіх палёў Гродзенскай вобласці.
У час свята адбудзецца ўрачыстае адкрыццё пасля рэканструкцыі парка, дзе будзе прадстаўлена алея скульптураў з дрэва сельскагаспадарчай тэматыкі.
На розных пляцоўках будуць праходзіць конкурсы на лепшы каравай, на лепшы тэматычны падворак, спартакіяда “Залаты колас”.
Жадаючыя таксама змогуць палятаць на верталёце, сфатаграфавацца з роставымі лялькамі, пабачыць на галоўнай сцэне зорак беларускай эстрады.
На свята прыедуць госці з розных куткоў нашай краіны , а таксама з гарадоў пабрацімаў з Польшчы, Літвы, Расіі.
Завершыць свята феерверк.
Падрыхтавала да друку А. ДУБРОЎСКАЯ