На базе Данілавіцкага сельскага выканаўчага камітэта пад кіраўніцтвам ваеннага камісара Дзятлаўскага раёна Генадзя Сураўца праведзены планавыя заняткі з прадстаўнікамі і спецыялістамі сельвыканкамаў па практычным разгортванні пункта абвесткі і збору сельскага выканаўчага камітэта.

У ходзе заняткаў адказныя асобы ўдасканальвалі тэарэтычныя веды і практычныя навыкі па пытаннях арганізацыі прызыву і адпраўкі ваеннаабавязаных на пункты збору ваеннага камісарыята.

Па заканчэнні заняткаў ваенны камісар раёна падвёў вынікі работы адказных асобаў сельскіх выканаўчых камітэтаў за 2022 год, лепшым уручылі граматы.

Аляксандр БУРГУН,
намеснік ваеннага камісара – начальнік мабілізацыйнай групы ваеннага камісарыята Дзятлаўскага раёна

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации