8 снежня 2022 года старшынёй Дзятлаўскай раённай арганізацыйнай структуры ДТСААФ быў абраны Міхаіл Вячаслававіч Барук.

Нарадзіўся Міхаіл Вячаслававіч 2 мая 1983 года ў вёсцы Лявонавічы Дзятлаўскага раёна. Скончыў Міжнародны гуманітарна-эканамічны інстытут у горадзе Мінску.

Сваю працоўную дзейнасць ён пачынаў у 2005 годзе на пасадзе настаўніка інфарматыкі аддзела адукацыі райвыканкама. Затым быў спецыялістам па маркетынгу АСП “Дзятлаўскі вінна-гарэлачны завод” УП “Гроднахарчпрам”.

На працягу пяці гадоў працаваў вадзіцелем прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Дзятлаўскім раёне.

З 2020 года займаў пасаду майстра вытворчага навучання кіраванню механічным  транспартным сродкам РАС ДТСААФ.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации