Моладзь Беларусі ўпэўнена, што цяпла іх сэрцаў і юнацкага запалу хопіць, каб былі абагрэты дамы тых, хто мае патрэбу ў дапамозе і падтрымцы – ветэранаў, адзінокіх пажылых людзей, прадстаўнікоў іншых уразлівых катэгорый насельніцтва.

Таму актывісты Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі падхапілі эстафету па колцы дроваў, ініцыяваную Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, і заклікаюць усіх  неабыякавых да актыўнага ўдзелу ў ёй.

Дзятлаўшчына таксама ўключылася ў рэспубліканскі моладзевы чэлендж. Нарыхтаваць на зіму дровы пажылым людзям, якія маюць у гэтым патрэбу, ужо дапамаглі актывісты пярвічак ГА “БРСМ” Гезгалаўскай і Вензавецкай сярэдніх школ.

Ірына СТЫРНІК
Фотаздымкі прадастаўлены раённым камітэтам ГА “БРСМ”

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации