У раённым аддзеле аховы – новы кіраўнік

Галоўнае Грамадства

З 1 лістапада 2022 года згодна з загадам Гродзенскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы па асабовым саставе № 159 да часовага выканання абавязкаў начальніка Дзятлаўскага аддзела аховы прыступіў Сяргей Кулеш.

Родам Сяргей Віктаравіч са Слонімшчыны, з вёскі Коласава.

У 1996-2000 гадах у Жыровіцкім аграрна-тэхнічным каледжы атрымаў спецыяльнасць “тэхнік-электрык”. Затым служыў у арміі – ва ўнутраных войсках МУС Рэспублікі Беларусь.

Далейшы свой жыццёвы выбар марыў звязаць са службай у Дэпартаменце аховы МУС Рэспублікі Беларусь, таму звярнуўся ў Слонімскі раённы аддзел аховы, адкуль для прафесійнай падрыхтоўкі быў накіраваны ў галіновы вучэбны цэнтр у Гаранях, па заканчэнні якога служыў спачатку міліцыянерам Слонімскага аддзела аховы, а затым міліцыянерам-кінолагам Зэльвенскага аддзялення.

За час службы Сяргей Кулеш атрымаў вышэйшую юрыдычную адукацыю, затым паступіў у магістратуру па спецыяльнасці “юрыспрудэнцыя”.

Працаваў у Ваўкавыскім раённым аддзеле Дэпартамента аховы памочнікам дзяжурнага аператыўна-дзяжурнай службы, пазней быў пераведзены на пасаду старшага інспектара аддзялення міліцэйскай ваенізаванай і вартавой аховы.

У 2017 годзе Сяргея Віктаравіча накіравалі на пасаду начальніка аддзялення па ахове аб’ектаў гарадскога пасёлка Зэльва. Менавіта з гэтага падраздзялення ён і прыйшоў працаваць на Дзятлаўшчыну.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga