У Дзятлаўскім раёне праходзіць агляд пасеваў сельскагаспадарчых культур.
У ім прымаюць удзел спецыялісты ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Дзятлаўскага райвыканкама, раённай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і абароне раслін, райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, кіраўнікі і галоўныя аграномы гаспадарак Дзятлаўшчыны. Конкурс працягнецца два дні. Члены камісіі ацэньваюць стан пасеваў, звяртаюць увагу на выкананне нормы высеву, аптымальнай гушчыні і выраўнаванасць раслін, унясенне мінеральных угнаенняў, правядзенне хімахоўных работ, узворванне і ўцягванне ў гаспадарчы абарот патэнцыйна ўрадлівых і пустуючых зямель, якія прылягаюць да сельскагаспадарчых аб’ектаў, якасць сяўбы; глядзяць, як выраўнавана паверхня поля, ці няма на ім камянёў і кустоў, і іншае. Таксама ўдзельнікі аб’езду дзеляцца асабістым вопытам па вырошчванні розных сельскагаспадарчых культур.
Сёння пабывалі ў КСУПах “Жукоўшчына” і “Хвінявічы”, ТАА “РоданАгра” і “РоданАграПол”. Заўтра наведаюць СГФ “АграМілк”, КСУП “Войневічы”, ААТ “Граніт-Агра” і “Дварэц-Агра”. Па выніках агляду-конкурсу, акрамя тройкі прызёраў, будуць вызначаны гаспадаркі-пераможцы ў некалькіх намінацыях.
Вадзім ФІЛІПОЎСКІ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga