Свята Божага Цела сабрала ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве шмат прыхажан.
З нагоды ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Езуса вернікі прайшлі ў Эўхарыстычнай працэсіі са спевамi, малiтвай i чытаннем Евангелля па вуліцах горада да чатырох алтароў .
Чатыры алтары сімвалізуюць чатыры бакі свету. З аднаго боку мы публічна аддаём пашану Езусу, укрытаму ў Найсвяцейшым Сакрамэнце, з іншага – запрашаем Яго таксама ў свой дом, у сваё жыццё. Мы просім аб тым, каб благаславіў нас, каб асвячаў наша жыццё.
Вадзім ФІЛІПОЎСКІ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga