Сабор святых навамучанікаў і спаведнікаў Царквы Рускай і храм Праабражэння Гасподняга горада Дзятлава наведалі супрацоўнікі Дзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.

Іх сустракалі благачынны цэркваў Дзятлаўскай акругі іерэй Іаан Кісель і супрацоўнік епархіяльнага аддзела па ўзаемадзеянні з узброенымі сіламі і праваахоўнымі органамі іерэй Сергій Антошкаў. У саборным храме горада для ратаўнікоў быў праведзены малебен. Па яго заканчэнні адбылася экскурсія, якая дала суцэльнае ўяўленне аб багатай гісторыі храмаў горада. Такія экскурсіі дапамагаюць усвядоміць культурнае і духоўнае значэнне царкоўнай архітэктуры, зразумець, чаму месца стала святым, напоўнена дабром і цеплынёй.

На памяць аб наведванні дзятлаўскіх храмаў агняборцы атрымалі духоўную літаратуру.

Ірына КАМАРОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации