Каля 200 юных талентаў Прынёмання сабраў заключны канцэрт абласнога этапу XIII рэспубліканскага фестывалю мастацкай творчасці “Вясёлкавы карагод”, які прайшоў у Гродзенскім дзяржаўным палацы творчасці дзяцей і моладзі.

Фестываль ладзіцца раз у тры гады і спрыяе духоўна-маральнаму і эстэтычнаму развіццю выхаванцаў дзіцячых дамоў, школ-інтэрнатаў, спецыяльных агульнаадукацыйных, дапаможных школ, дзіцячых сацыяльных прытулкаў, цэнтраў карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, дамоў-інтэрнатаў.

Калектыў навучэнцаў Дзятлаўскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі з навучэнцамі сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава пад кіраўніцтвам Валянціна Палухіна з песняй “Разам на планеце” перамог у намінацыі “Аркестровы жанр” і быў узнагароджаны дыпломам І ступені. Таксама дзятлаўчане адзначаны ў намінацыі “Лепшы музычны калектыў”. Дзеці атрымалі памятныя падарункі.

Яшчэ адзін дыплом, ужо ІІІ ступені, выхаванцы Дзятлаўскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі пад кіраўніцтвам Таццяны Юргілевіч і Кацярыны Губко заваявалі ў намінацыі “Дэкаратыўна-прыкладная творчасць”, у якой прадэманстравалі мастацтва выразання выцінанкі – інклюзіўны інтэрактыўны тэатр “Церамок”.

Падзячным лістом адзначаны навучэнцы сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава і дырэктар установы Іван Кібінь за дапамогу ў падрыхтоўцы нумара да абласнога этапу фестывалю.

Ірына СТЫРНІК
Фотаздымкі прадастаўлены Дзятлаўскім раённым ЦКРНіР

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Хто атрымае выплаты да Дня перамогі?
Проведите выходные в безопасности
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026

Похожие публикации