Сустрэча з Вячаславам Чамярыцкім

Падзеі

У Дзятлаўскай раённай бібліятэцы прайшла сустрэча з Вячаславам Антонавічам Чамярыцкім — вядомым беларускім літаратуразнаўцам і крытыкам, кандыдатам філалагічных навук, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Беларусі. За сваю навуковую дзейнасць Вячаслаў Антонавіч узанагароджаны і медалём Францыска Скарыны.

_MG_0312

Мерапрыемства было арганізавана работнікамі бібліятэкі сумесна з раённай арганізацый грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын».

_MG_0345

_MG_0332

Распачалося мерапрыемства з успамінаў. Вячаслаў Антонавіч узгадаў сваё дзяцінства, якое пачалося ў вёсцы Рабкі Дзятлаўскага раёна, юнацкія гады, гады вучобы ў Навагрудскай сярэдняй школе №1, студэнцтва, якое прайшло ў Беларускім дзяржаўным універсітэце.

_MG_0357

Расказаў Вячаслаў Антонавіч і пра сваю навуковую дзейнасць. Яна звязана з даследаваннем пісьмовай спадчыны Беларусі, вывучэннем жыцця і творчасці Францыска Скарыны. Менавіта за ўдзел ў стварэнні работ па скарыназнаўстве ў 1994 годзе Вячаслаў Чамярыцкі быў адзначаны Дзяржаўнай прэміяй Беларусі.

У падарунак раённай бібліятэцы Вячаслаў Антонавіч прывёз і сваю новую работу — кнігу «Летапісы і хронікі ВКЛ 15-17 стагоддзяў», а таксама «Падарожную кнігу» Скарыны, «Біблію» на беларускай мове.

Удзельнікі сустрэчы задавалі Вячаславу Антонавічу пытанні. Аб гісторыі свайго знаёмства з вядомым навукоўцам расказаў былы дырэктар Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея Фёдар Фёдаравіч Красюк.

А. ДУБРОЎСКАЯ
Фота П. АДАМЧУКА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *