Святочныя набажэнствы ў дзятлаўскім касцёле (+відэа)

Галоўнае Грамадства Падзеі

25 снежня ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі дзятлаўчане і госці горада сабраліся на Святую Імшу.

Для наведвальнікаў храма выступілі юныя вернікі, якія ў тэатральнай пастаноўцы расказалі гісторыю нараджэння Сына Божага.

Старшы міністрант Андрэй Саўчыц зачытаў святочны зварот да каталіцкіх вернікаў ад імя біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча.

Ксёндз-пробашч Здзіслаў Пікула павіншаваў прысутных са святам Нараджэння Хрыстова, пажадаў каталікам моцнага здароўя, светлых і радасных дзён, каб кожны чалавек быў шчаслівым на гэтай зямлі і здабыў супакой у сваёй душы.

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga