З нагоды 12-годдзя заснавання аддзялення дзённага знаходжання “Праменьчык” і Дня інвалідаў у Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ў рамках дабрачыннай акцыі “Сярод сяброў” завіталі госці.

Штогод да гэтай каляндарнай даты падтрымку асаблівым людзям аказвае Дзятлаўскі філіял ААТ “Молочный Мир”. І сёлета сыраробы не здрадзілі добрай традыцыі: прадаставілі 43 харчовыя наборы ўласнай прадукцыі для наведвальнікаў аддзялення з розных куткоў нашага раёна.

З днём заснавання “Праменьчыка”, які за гэты час стаў утульным домам і пляцоўкай для цікавых сустрэч і падзей, яго наведвальнікаў і спецыялістаў павіншавалі і ўручылі падарункі старшыня раённага савета ветэранаў Міхаіл Губар, яго сакратар Ядвіга Гушча.

– У нашай дзяржавы сацыяльна-арыентаваны курс, – падкрэсліў Міхаіл Яўгенавіч. – Таму ні адна неабароненая катэгорыя грамадзян не застаецца па-за ўвагай. Напярэдадні Дня інвалідаў адметна адзначыць, што для асаблівых людзей у Беларусі створаны спрыяльныя ўмовы для творчасці, заняткаў спортам, сацыялізацыі.

Да слоў падтрымкі далучылася старшыня раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа Галіна Касцюк, якая зазначыла, што сярод грамадзян з абмежаванымі магчымасцямі нямала славутых параалімпійцаў, ёсць мастакі і эстрадныя выканаўцы, а таму трэба з упэўненасцю глядзець у будучыню і імкнуцца да сваіх мараў.

Віншавальную паштоўку і салодкі падарунак удзельнікам аматарскага аб’яднання “Крыніца натхнення”, што створана на базе “Праменьчыка”, і іншым наведвальнікам аддзялення падрыхтавала загадчыца сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Ганна Харлінская. Яна выказала ўпэўненасць, што дарыць іншым хвіліны радасці і добры настрой – гэта сапраўдны талент, якім не абдзелены асаблівыя дзятлаўчане.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Дзятлаўшчына святкуе Дзень Перамогі
Як дружна пырснулі сады…
Паважаныя жыхары Дзятлаўскага раёна!
Предыдущая новость

Следующая новость

Похожие публикации