Валерый Макарчык: “Прафсаюзы не могуць не дапамагчы”

Важнае Грамадства

Прафсаюзны лідар раёна Валерый Макарчык выказаў сваё меркаванне наконт сітуацыі, якая склалася на беларуска-польскай мяжы:

Прафсаюзы не могуць не дапамагаць людзям, тым больш што сярод іх ёсць дзеці, якія галадаюць і спяць на халоднай зямлі. Так, гэта не нашы людзі, але яны знаходзяцца на нашай тэрыторыі.

Бежанцы, якія зараз на мяжы, трапілі ў гэту сітуацыю не ад добрага жыцця. Яны вымушаныя былі пакінуць свае краіны, каб абараніць жыццё, каб даць надзею на будучыню сваім дзецям, паспадзяваліся на краіны Еўрасаюза і той жа Польшчы, што яны дапамогуць ім. Але замест садзейнічання і дапамогі ад Еўропы, ад Польшчы атрымалі знявагі і пакуты. Усе мы бачым, у чым выяўляецца ў канкрэтнай сітуацыі дапамога ад Еўрапейскіх краін. Бежанцы ў поўнай меры адчулі, што на самой справе для польскіх, еўрапейскіх палітыкаў жыццё чалавека наогул нічога не каштуе. І, безумоўна, Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі і іншыя грамадскія арганізацыі нашай краіны, нават простыя беларусы не маглі застацца ўбаку. Гэта ж людзі, дзеці, цяжарныя жанчыны. Зараз з усёй краіны фарміруюцца гуманітарныя грузы, каб хоць як-небудзь падтрымаць гэтых людзей у такой няпростай сітуацыі. Першыя машыны ФПБ накіраваліся на мяжу яшчэ ў пятніцу.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga