З 27 па 29 кастрычніка на Дзятлаўшчыне праходзіць раённая дыстанцыйная трохдзёнка “Акцябрацкі модуль – новы фармат”, прымеркаваная да Года народнага адзінства.
Як расказала старшыня раённага савета ГА “БРПА” Ірына Мішчанка, старт мерапрыемствам даў першы модуль – інтэрнэт-чэлендж “Мы ў аб’ектыве”. Навучэнцы 2-4 класаў установаў адукацыі раёна пры падтрымцы старэйшых сяброў зрабілі фотаздымкі і калажы на тэму “Сэлфі ў кадры спраў”, з дапамогай якіх расказалі, якія сумесныя праекты, акцыі, працоўныя дэсанты іх аб’ядноўваюць, што добрага яны робяць для сяброў і землякоў. Творчыя справаздачы можна будзе знайсці ў сацыяльнай сетцы “ВКонтакте” ў групе Дзятлаўскага раённага савета ГА “БРПА”.
Другі модуль з кароткай назвай “Эрудыт” будзе запушчаны ў чацвер. У рамках яго з дапамогай праграмы “Zoom” анлайн пройдуць раённыя інтэлектуальна-пазнавальныя гульні “Хто хоча стаць піянерам?” да Года народнага адзінства. Яны дапамогуць акцябратам не толькі больш даведацца пра піянерскі рух, яго традыцыі і лідараў, але і падумаць, што карыснага яны самі могуць зрабіць як члены аб’яднання.
Заключны модуль “Гульня – справа сур’ёзная” пройдзе ў пятніцу 29 кастрычніка, калі моладзевыя арганізацыі нашай краіны ўспамінаюць такое свята, як Дзень нараджэння камсамолу. Акцябрацкія групы і піянерскія дружыны ўстановаў адукацыі раёна паўдзельнічаюць у рэспубліканскай квэст-гульні з выкарыстаннем QR-кодаў, а затым разам з членамі дзіцячай палаты і гарадскога піянерскага штаба створаць раённы відэаэкспрэс “Акцябрацкі модуль – новы фармат”, які падвядзе вынікі дыстанцыйнай трохдзёнкі.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga