На Дзятлаўшчыне прайшоў раённы анлайн-трэнінг “Мы піянеры новага пакалення!” па актуальнай для падлеткаў тэме “Піянер і час: у аб’ектыве – лідар”.

Мадэратарам сустрэчы ў галоўнай студыі, якая знаходзілася ў Дзятлаўскім раённым цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, выступіла старшыня раённага савета ГА “БРПА” Ірына Мішчанка.

Ірына Анатольеўна прапанавала піянерам-лідарам установаў адукацыі раёна анлайн-трэнінг “Лідар, патрыёт – у гэтым ёсць сэнс жыцця …”. Каб удзельнікі настроіліся на выніковую працу і стварылася добразычлівая атмасфера, з імі спачатку правялі музычную гульню-размінку “Я, ты, ён, яна – піянерская краіна!”. З дапамогай танцавальных жэстаў навучэнцы дарылі добры настрой сябрам па анлайне.

Практыкаванне “Мой КОНТЕФЕКТ” кожнаму дапамагло вызначыць лідарскія якасці і прадэманстраваць іх удзельнікам трэнінгу.

Сваё стаўленне да лідарскай трыяды навучэнцы выказалі з дапамогай розных практыкаванняў і заданняў.

Шмат пазітыўных эмоцый ўдзельнікам анлайн-сустрэчы падарыла заданне “Запалі ў сабе таленты!”. З паперы навучэнцы майстравалі рысяня Агеньчыка – талісман грамадскага аб’яднання “Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя”.

Паліна БЕЛАВУС,
старшыня моладзевага парламента пры раённым Савеце дэпутатаў

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации