9 жніўня ў Мінску адбылася “Вялікая размова з Прэзідэнтам”.

У час сустрэчы кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі з прадстаўнікамі грамадскасці, экспертнай і медыйнай супольнасці ўзнімаліся важныя пытанні, у тым ліку, сацыяльнае развіццё дзяржавы. Да агучанага засталіся нераўнадушнымі прадстаўнікі арганізацый Дзятлаўшчыны, якія таксама ўключыліся ў дыялог. Свае думкі па праблематыцы размовы выказала намесніца дырэктара па выхаваўчай рабоце сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава Іна Дзедава:

– “Вялікая размова з Прэзідэнтам” была блізкай і зразумелай работнікам арганізацый нашага раёна, не пакінула раўнадушнымі і настаўнікаў таксама. Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне, на якім засяродзіў увагу Прэзідэнт, – адзін з прыярытэтных напрамкаў работы ва ўсіх установах адукацыі, асабліва ў Год народнага адзінства. Цэнтральнае месца ў гэтай рабоце мы адводзім нашаму школьнаму музею “Гісторыя Дзятлаўшчыны”, любоў да Радзімы і патрыятызм прывіваем праз праектную дзейнасць. У школе рэалізавана шмат праектаў грамадзянска-патрыятычнай скіраванасці, адзін з найбольш паспяховых у мінулым навучальным годзе – сумесная работа “Хлеб вайны” школьніка Паўла Смірнова з настаўніцамі Вольгай Старыкавай і Алінай Макарэвіч, які стаў лепшым у конкурсе “ПАТРЫЁТ.by”. Нашы навучэнцы з’яўляюцца ўдзельнікамі пошукавых атрадаў, якія ў сваіх даследаваннях аднаўляюць гістарычную праўду нашага раёна. Работа па патрыятычным выхаванні – частка вучэбнай праграмы, якая рэалізуецца на класных і інфармацыйных гадзінах, у час сустрэч са славутымі землякамі, праз экскурсіі па малой радзіме ў час школьных канікулаў.

Чакана ў час “Вялікай размовы з Прэзідэнтам” кіраўнік дзяржавы не абмінуў сітуацыю з пандэміяй каранавірусу і рэакцыяй Беларусі на яе. Згодна з тым, што пазіцыя нашай краіны ў гэтам пытанні правільная і своечасовая. Тое, што прадпрыемствы і арганізацыі не пайшлі на каранцін, дазволіла падтрымаць эканоміку краіны. У сваю чаргу, мы, настаўнікі, далучаемся да дзяржаўнага курса на стварэнне калектыўнага імунітэту, у нашай школе ўжо прышчапіліся больш за 50 % работнікаў, бліжэйшым часам далучацца і маладыя спецыялісты. Мы ў адказе за сваіх вучняў, таму павінны берагчы сваё і іх здароўе.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации