Меркаванне. За паўгоддзе – восем новых пярвічак

Важнае Грамадства

5 жніўня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў рабочую сустрэчу са старшынёй Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаілам Ордам.

У цэнтры ўвагі былі тры тэмы: стварэнне пярвічных прафсаюзных арганізацый у прыватных структурах, рэакцыя прафсаюзаў на санкцыяваную палітыку і садзейнічанне ў правядзенні ўборачнай кампаніі.

Сваім меркаваннем аб важнасці сустрэчы падзяліўся старшыня Дзятлаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Валерый Макарчык:

– Усе пытанні, абмеркаваныя кіраўніком дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам і прафсаюзным лідарам Беларусі Міхаілам Ордам узняты своечасова, іх вырашэнне адлюструецца, у тым ліку, на рабоце прафсаюзаў Дзятлаўшчыны. Пытанне стварэння пярвічных прафсаюзных арганізацый у прыватным сектары эканомікі было ўпершыню ўзнята летась на аналагічнай сустрэчы. За першае паўгоддзе гэтага года новыя прафсаюзныя арганізацыі былі створаны ў васьмі арганізацыях раёна, сем з якіх – прыватныя. Акрамя таго, на сёння зарэгістраваны дзве, і рыхтуюцца дакументы на рэгістрацыю яшчэ дзвюх новых пярвічак. Члены нашых прафсаюзаў адкрыта выказалі свае адносіны да ўвядзення санкцыяванай палітыкі замежнымі дзяржавамі, яны выступілі са сваімі каментарыямі на гэту тэму ў відэазваротах, якія мы адрасавалі ў Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі для перадачы па месцы прызначэння. Ахова працы і яе камфортныя ўмовы – акцэнты, якія ніколі не сыходзяць з цэнтра ўвагі раённага і галіновых аб’яднанняў прафсаюзаў. Прафілактыка вытворчага траўматызму, забеспячэнне пітной вадой у спякотны перыяд, камфортныя санітарныя ўмовы і ўмовы для прыёму ежы – на ўсе гэтыя аспекты мы звярталі ўвагу ў час маніторынгаў, якія праводзілі сумесна з тэхнічнымі інспектарамі аховы працы, якія наведвалі наш раён. Галоўная мэта праверкі была не пакараць, а падказаць недахопы для далейшага іх вырашэння.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga