Актыўны старт лета

Культура і адпачынак Свежыя навіны

Галоўная задача ўстановы дашкольнай адукацыі ў летні аздараўленчы перыяд – арганізаваць жыццё дашкольнікаў так, каб кожны дзень прыносіў нешта новае, быў напоўнены цікавым зместам, каб успаміны аб гульнях, прагулках, святах і забавах яшчэ доўга радавалі іх.

Новаяльнянскі яслі-сад таксама перайшоў на работу ва ўмовах летняга рэжыму. Нашы выхавальнікі ствараюць камфортныя ўмовы для знаходжання выхаванцаў на свежым паветры: аформлены гульнявыя пляцоўкі, папоўнена колькасць вынаснога гульнявога абсталявання. Але самае галоўнае – гэта  вясёлыя гульні і забавы для дзяцей.

Адрыццё сезону распачалося святам “Свет дзяцінства”. Выхаванцы змаглі паўдзельнічаць у эстафетах, павесяліцца з гасцямі-героямі. Не менш цікавай стала квэст-гульня “Шчаслівая пара дзяцінства”, дзе на кожнай станцыі дзеці праявілі спрыт і кемлівасць. На фізкультурным часе “За бяспеку” кожны меў магчымасць праверыць свае веды па бяспечных паводзінах.

Актыўны старт лета дадзены!

Таццяна НАВАГРАН,
выхавальніца дашкольнай адукацыі Новаяльнянскага ясляў-сада

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: