Беларускі карагод

Важнае Грамадства

Члены атрада “Мурашы” аздараўленчага летніка “Летняя акварэлька” Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы”, у рамках праекта “Беларусь – краіна нацыянальнай згоды” паўдзельнічалі ў квэсце “Беларускі карагод”.

Падарожжа пачалося з выбару адной з дарог: “Разам у будучае”, “Талерантнасць — брэнд беларусаў”, “Народныя гульні”, “Народныя традыцыі і абрады”. У канцы квэста каманды сустрэліся на агульным прыпынку — “Разам мы сіла!”, дзе і быў схаваны клад.

У выніку гульні мы  паглыбілі свае веды аб дасягненнях сучаснай Беларусі, набытках мінулага, узнавілі веды аб традыцыях і абрадах беларусаў. А таксама пагулялі ў мясцовыя народныя гульні. І самае галоўнае – атрымалі прызы!

Сафія ШЫМКО,
камандзір атрада летніка “Летняя акварэлька» Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: