Не важна, якую па ліку вясну сустракае жанчына, калі яе душа застаецца маладой.
На гэты раз рэйд-віншаванне 80-гадовай юбіляркі ў рамках праекта “Глыбінкай жыве Беларусь” работнікі сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага цэнтра культуры і народнай творчасці ладзілі ў вёску Навасёлкі. Тут жыве мудрая і прыгожая жанчына Марыя Якімчык.
Сёлета Марыя Канстанцінаўна святкуе свой юбілейны Дзень нараджэння, а таму артысты Ірына Бакшук і Таццяна Шостка разам з актывісткай раённага савета ветэранаў Ядвігай Гушча завіталі да яе з падарункамі і цёплымі словамі пажаданняў.
Для юбіляркі ў выкананні гасцей прагучалі лепшыя песні мінулых гадоў. Развітваючыся, яны пажадалі Марыі Якімчык актыўнага даўгалецця, бадзёрасці духу і абавязкова адсвяткаваць яшчэ і 90-гадовы юбілей.
Ірына СТЫРНІК
Фота прадастаўлена артыстамі сектара
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga