Новае ў аплаце за электраэнергію

Важнае Эканоміка і сельская гаспадарка

У сувязі са зменамі заканадаўства, якія ўступілі ў сілу з 1 мая 2021 года, абаненты, зарэгістраваныя ў жылых памяшканнях (кватэрах) не толькі шматкватэрных, але таксама блакіраваных і аднакватэрных жылых дамоў, будуць разлічвацца за электраэнергію па субсідаваных тарыфах з прымяненнем каэфіцыента 0,85 пры выкананні наступных умоваў:

– жылы дом, кватэра, абсталяваныя ў вызначаным парадку сістэмай цэнтралізаванага цеплазабеспячэння з мэтай ацяплення;

– жылы дом, кватэра, абсталяваныя ва ўстаноўленым парадку сістэмай цэнтралізаванага газазабеспячэння або індывідуальнай балоннай устаноўкай для забеспячэння звадкаваным вуглевадародным газам з мэтай прыгатавання ежы;

– жылы дом, кватэра, не абсталяваныя ў вызначаным парадку электрычнай плітой;

– жылы дом, кватэра, не абсталяваныя ў вызначаным парадку сістэмай цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння;

– жылы дом, кватэра, не абсталяваныя ў вызначаным парадку індывідуальным газавым воданагравальнікам.

Парадак разлікаў з прымяненнем каэфіцыента 0,85 будзе выкарыстоўвацца энергазабяспечвальнай арганізацыяй па выяўленчым прынцыпе ў адпаведнасці з інфармацыяй, прадстаўленай райвыканкамам, і па заяўным прынцыпе – у выпадку звароту грамадзяніна і наяўнасці ў яго неабходных дакументаў.

Па ўсіх пытаннях, якія ўзнікаюць з разлікамі за спажытую электраэнергію, звяртайцеся на адрас: г. Дзятлава, вул. Энергетычная, 7 або патэлефануйце на нумары: 6-79-33, 6-78-55(абаненцкі аддзел Дзятлаўскага раёна электрычных сетак).

Міхаіл СТУПЧЫК,
начальнік Дзятлаўскага РЭС

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga