У Дзятлаўскім раёне з 17 мая па 6 чэрвеня праходзиць рэспубліканская інфармацыйна-адукацыйная акцыя “Беларусь супраць тытуню”.
Акцыя праводзіцца з мэтай прафілактыкі захворванняў, звязаных з курэннем. У рамках акцыі плануецца правядзенне радыёмарафону з удзелам спецыялістаў Дзятлаўскай ЦРБ. 27 мая 2021 года пройдзе прамая лінія па тэме “Шкода курэння”. Адказваць на пытанні будзе выконваючая абавязкі намесніка галоўнага доктара Таццяна Свіб па тэл. 6-49-55 з 14 да 16 гадзін.
Марыя ПАПОВА