Ала Пякарская: “Для нас важна выхаваць дастойнага грамадзяніна свёй краіны”

Падзеі

Ала Пякарская, настаўніца Казлоўшчынскай сярэдняй школы:

— Да V Усебеларускага народнага сходу працоўны калектыў Казлоўшчынскай сярэдняй школы падыходзіць з важкімі вынікамі. На працягу чатырох гадоў школа займае лідзіруючую пазіцыю ў рэйтынгу сярод установаў адукацыі раёна па паступленні ў вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусі (2012 год – 82%, 2013 год – 88%, 2014 год – 82%, 2015 год – 76%). У прафтэхадукацыі мы забяспечваем паступленне на рабочыя спецыяльнасці навучэнцаў другой ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

Калектыў школы надае вялікую ўвагу развіццю творчых здольнасцяў навучэнцаў. Арганізавана работа аб’яднанняў па інтарэсах, удзельнікі якіх становяцца пераможцамі не толькі раённых конкурсаў, але абласных і рэспубліканскіх. Напрыклад, у абласным конкурсе “Таленты Прынямоння” прымалі ўдзел нашы навучэнцы Аліна Цярэшка і Вікторыя Дубовік, у раённай конкурснай праграме “Мелодыя кахання” школьнікі сталі ўладальнікамі аднаго залатога медаля (Аліна Цярэшка) і двух сярэбраных (Вікторыя Дубовік і Дзіяна Шапель).
З 2013 года наша ўстанова мае статус “Зялёнай школы”. Мы ганарымся вынікам навучэнкі 11 класа Марыі Буяк, якая стала пераможцай абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу навуковых біёлага-экалагічных работ навучэнцаў установаў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў секцыі «Эксперыментальная біялогія”. У рамках рэалізацыі праграмы “Экалогія ў рэжыме рэальнага часу” школа прыняла ўдзел у міжнароднай алімпіядзе па пасадцы дрэваў “ENOtreelympics 2015”, дзе заваявала бронзавы медаль.

Штогод нашы навучэнцы маюць высокія дасягненні ў спорце. Сёлета 6 нашых школьнікаў увайшлі ў склад зборнай раёна на рэспубліканскіх спаборніцтвах па хакеі «Залатая шайба», дзе атрымалі ўпэўненую перамогу. Свой уклад у прапаганду здаровага ладу жыцця ўнёс навучэнец 4 класа Максім Баравік, які стаў прызёрам рэспубліканскага конкурсу малюнкаў “Пасябраваць са спортам”.

Для нас, як для работнікаў установы адукацыі, важна выхаваць дастойнага грамадзяніна сваёй краіны.
Прэзідэнт ставіць задачу ствараць і экспартаваць высокаінтэлектуальную прадукцыю, канкурэнтную на міжнародным рынку. Я пераканана, што сістэма сярэдняй адукацыі нашай краіны здольна на высокім узроўні экспартаваць адукацыйныя паслугі, прапаноўваючы якасную адукацыю, якая адпавядае сучасным патрабаванням.

Падыхтавала да друку Н. СТУПЧЫК



Теги:

1 комментарий по теме “Ала Пякарская: “Для нас важна выхаваць дастойнага грамадзяніна свёй краіны”

  1. Действительно Козловщинская школа лучшая.Я закончил её в 1970 году, и при поступлении в вуз Харькова все предметы сдал на отлично.Экзаменаторы даже задали вопрос какую физматшколу в Харькове я заканчивал.А на багаже английского успешно сдавал экзамены в институте.Софья Петровна,Клара Ивановна, Виталий Иванович,Лидии Петровна и Евгеньевна,Виталий Петрович -лучшие!Генерал Божков.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *