18 мая на базе яслей-сада №1 горада Дзятлава прайшлі раённы інтэлектуальна-творчы конкурс для дашкольнікаў “Любазнайка” і першынства раёна па шашках “Шашачная шкатулка”. Удзел у мерапрыемстве прынялі выхаванцы ўстановаў дашкольнай адукацыі Дзятлаўшчыны.

Пераможцай першынства раёна па шашках “Шашачная шкатулка” стала Мілана Падліпская з Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы, якая заняла першае агульнакаманднае месца. Яна атрымала дыплом, а ўстанова адукацыі, дзе выхоўваецца дзяўчынка, узнагароджана грашовай прэміяй на пакупку спартыўнага інвентара. Дыпломам другой ступені ўзнагароджаны выхаванец Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы Ягор Каско. Трэцяе месца ў Ільі Бекмана з Дварэцкага яслей-сада сярэдняй школы.

1 2 3 4 5

У лідары раённага інтэлектуальна-творчага конкурсу для дашкольнікаў “Любазнайка” выйшла выхаванка яслей-сада №1 горада Дзятлава Улада Урбан.

На другой пазіцыі — Ксенія Ціунчык з Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы. Трэцяе месца ў выхаванца Дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці №2 горада Дзятлава Дэвіда Магбіці. Пераможцы “Любазнайкі” атрымалі ў падарунак ад Дзятлаўскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” дзіцячыя энцыклапедыі.

І. СТЫРНІК

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?
Предыдущая новость

Следующая новость

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации