Кнігі бываюць вялікімі, малымі, разумнымі і вясёлымі.

А яшчэ яны бываюць незвычайнымі, настолькі, што здольныя зацікавіць нават самае няўрымслівае дзіця. Дык якія яны, “незвычайныя” кніжкі? Пра гэта вы даведаецеся, наведаўшы выставу “Незвычайныя кнігі нашай бібліятэкі” ў Войневіцкай сельскай бібліятэцы-клубе, на якой прадстаўлены цікавыя кнігі, створаныя ў незвычайным фармаце: кніжка – цацка, кніжкі з “акенцамі- сакрэтамі”, кніжкі ў форме ката і свінкі і шмат іншых незвычайных кніг. Такія кнігі становяцца дзецям сапраўднымі сябрамі, з імі можна пагуляць, павесяліцца і пасумаваць, яны дапамогуць дзіцяці развіць логіку, уяўленне, выпусціць на волю гарэзлівасць і фантазію. Таму запрашаем вас у нашу бібліятэку па “незвычайныя” кнігі.

Святлана КАШЫРЭЦ,
бібліятэкар Войневіцкай сельскай бібліятэкі-клуба

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации