На дзятлаўскім возеры прайшоў рэйд у рамках акцыі “Зімовы патруль”.
У рэйдавую групу ўвайшлі старшыня раённага таварыства выратавання на водах Уладзімір Баравік і прадстаўнік раённага аб’яднання БРСМ Наталля Маркава.
Яны расказалі рыбакам аб правілах бяспекі падчас зімовай рыбалкі і падкрэслілі, што выходзіць на тонкі лёд небяспечна для жыцця.
Нагадаем, што акцыя “Зімовы патруль” праходзіць у раёне ўжо не першы год. Плануецца, што такія рэйды будуць праводзіцца і далей.
Марыя ПАПОВА