Удзельнікам Усебеларускага народнага сходу ў свой час быў наш зямляк Валерый Макарчык, які цяпер з’яўляецца старшынёй Дзятлаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў.

Напярэдадні новага ўсерэспубліканскага форуму Валерый Вячаслававіч падзяліўся думкамі наконт гэтай важнай для краіны падзеі.

– З уласнага вопыту ўдзелу ва Усебеларускім народным сходзе магу зазначыць, што гэта – адкрыты ўсерэспубліканскі дыялог, дзе кожны з удзельнікаў ад імя працоўнага калектыву, арганізацыі ці грамадскага аб’яднання можа падымаць пытанні і праблемы, якія хвалююць людзей, а таксама ўносіць свае канструкцыйныя прапановы.

Як многія памятаюць, на V Усебеларускім народным сходзе ў ліку галоўных пытанняў, якія падымалі прадстаўнікі прафсаюзаў, былі – неабходнасць захавання сацыяльна арыентаванага падыходу ў эканоміцы, пры развіцці нашых прадпрыемстваў, у рабоце з працоўнымі калектывамі. А гэта – бясплатная медыцына і адукацыя, даступныя камунальныя паслугі і падтрымка сем’яў з дзецьмі, занятасць і заработная плата мільёнаў беларусаў. Мы не страцілі ўсяго гэтага за мінулую пяцігодку, а збераглі і памножылі.

На дадзеным этапе прафсаюзы вядуць планамерную работу па стварэнні сваіх пярвічак у арганізацыях з прыватнай формай уласнасці, дзе колькасць работнікаў дазваляе гэта зрабіць. Павысіць сацыяльную падтрымку і абароненасць працоўных калектываў у прыватным сектары эканомікі – адна з галоўных задач прафсаюзаў на бліжэйшую перспектыву. Напрыклад, на Дзятлаўшчыне за 2020 год былі створаны 4 новыя прафсаюзныя пярвічкі, 2 з якіх – у прыватных арганізацыях. Сёлета ўжо рыхтуюцца дакументы на стварэнне яшчэ 4 такіх пярвічак у прыватных арганізацыях.

На VI Усебеларускім народным сходзе прафсаюзы плануюць абмеркаваць тыя прапановы, што паступілі для ўнясення змяненняў у Канстытуцыю, сярод не менш важных тэмаў падрыхтаваных прафсаюзамі для абмеркавання на форуме – далейшы рост даходаў і ўзроўню жыцця людзей, медыцынскае страхаванне членаў прафсаюза, прававая абарона работнікаў і іншыя.

Дзятлаўшчыну на VI Усебеларускім народным сходзе ў складзе дэлегацыі будзе прадстаўляць старшыня раённага выканаўчага камітэта Андрэй Садоўскі. Кандыдатура Андрэя Уладзіміравіча была прапанавана Гродзенскай абласной арганізацыяй Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых органаў, як члена гэтага прафсаюза.

Ірына СТЫРНІК
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ

 

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации