17 снежня ў зале аддзялення паштовай сувязі «Дзятлава-1» праходзіў Дзень падпісчыка на раённую газету «Перамога».



Акцыю работнікі вузла паштовай сувязі праводзілі разам з работнікамі рэдакцыі газеты «Перамога». Наведвальнікі паштовага аддзялення мелі магчымасць выпісаць раёнку, паўдзельнічаць у бяспройгрышнай латарэі і атрымаць прызы.



Варта адзначыць, што людзей, жадаючых выпісаць “Перамогу” на квартал, было вельмі шмат.



Хто яшчэ не аформіў падпіску на раёнку, можа гэта зрабіць у паштовых аддзяленнях раёна і паштальёнаў.


Вадзім ФІЛІПОЎСКІ
Фота аўтара
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup