Знаёмцеся: новая літаратура

Важнае Да ведама грамадзян

Наша Дзятлаўшчына багата таленавітымі пісьменнікамі і краязнаўцамі.

Прыемна, што свае творы яны перадалі ў дар Дзятлаўскай раённай бібліятэцы. З кнігамі можа пазнаёміцца кожны жадаючы.

М. Лук’янчык “Мая Дзятлаўшчына: для жыцця на зямлі”. На старонках зборніка можна знайсці шмат цікавай інфармацыі аб ваенных трагедыях, подзвігах нашых землякоў і суайчыннікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, акунуцца ў жыццё вёсак Дзятлаўскага раёна, даведацца пра гісторыю заснавання некаторых прадпрыемстваў, установаў і арганізацый, пазнаёміцца з гісторыяй некалькіх храмаў Дзятлаўшчыны і іх святароў.

Алена Абрамчык “Дзятлаўскі край: вядомыя і невядомыя старонкі”. У кнізе сабраны артыкулы, напісаныя за перыяд з 2010 года, прысвечаныя Дзятлаўшчыне, яе людзям, гісторыі, падзеям. Кніга змяшчае ў сабе чатыры раздзелы: “Асобы”; “Дзятлаўшчына: гісторыя і факты”; “З гісторыі Дзятлаўскага яўрэйства” і “Мае падарожжы”.

Алена Абрамчык “Без цябе…”. Зборнік вершаў на рускай мове. Яны прыцягваюць чытача шчырасцю ўспрымання свету, тонкасцю пачуццяў, гармоніяй, якая ўзнікае ў хвіліны яднання з прыродай.

Леанарда Юргілевіч “Калі адлятуць журавы”. Гэта кніга складаецца з 34 кароткіх апавяданняў-замалёвак, аб’яднаных агульнай тэмай нялёгкага чалавечага жыцця. Кніга не пакіне абыякавым, бо яна наскрозь прасякнута чалавечымі пачуццямі.

Алена Малько “Памяць сэрца”. У кнізе сабраны вершы на рускай мове. Зборнік напоўнены самымі добрымі і светлымі чалавечымі пачуццямі кахання, міру і дабра.

Алена ЯКАЎЧЫК,
загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup