Перыядычна ваенны камісарыят Дзятлаўскага раёна адпраўляе запыты ў вайсковыя часці, каб даведацца, як праходзяць тэрміновую службу былыя прызыўнікі.

Напярэдадні Дня маці прыйшлі два станоўчыя водгукі на Вадзіма Шышню і Віктара Мазурэвіча.

14 кастрычніка ваенны камісар Дзятлаўскага раёна Генадзь Суравец наведаў матуляў хлопцаў і падзякаваў ім за дастойнае выхаванне абаронцаў Айчыны. Спачатку ён накіраваўся ў аграгарадок Раклевічы, дзе пабываў у Аксаны Мазурэвіч, маці Віктара. Потым наведаў магазін “Точка” ў горадзе Дзятлаве. Там працуе Алена Шышня, маці Вадзіма. Кожнай матулі Генадзь Тадэвушавіч уручыў Падзячны ліст з часці, у якой паспяхова праходзіць тэрміновую службу яе сын, падарыў кветкі.

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ
Фотаздымкі прадастаўлены ваенным камісарыятам Дзятлаўскага раёна

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Водные игры небезопасны
Прыём грамадзян

Прыём грамадзян

10 июля, 2026
Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

Похожие публикации